Віншаванне Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай народнай царквы на Бацькаўшчыне

Сёньня мінаюць 93 угодкі, калі ў 1918 годзе слаўныя сыны і дочкі нашай Бацькаўшчыны абвясьцілі яе незалежнасьць.Гэта была вельмі значная падзея ў гісторыі нашага народу. Дзякуючы  дзейнасьці ураду БНР была уратаваная нашая нацыя і яе права на незалежнасьць.

БЕЛАРУСКАЯ  АЎТАКЕФАЛЬНАЯ  ПРАВАСЛАЎНАЯ  НАРОДНАЯ ЦАРКВА НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ

Да беларусаў ва ўсім сьвеце.

 

Дарагія нашыя браты і сёстры, суайчыннікі!

Сёньня мінаюць 93 угодкі, калі ў 1918 годзе слаўныя сыны і дочкі нашай Бацькаўшчыны абвясьцілі яе незалежнасьць.

Гэта была вельмі значная падзея ў гісторыі нашага народу. Дзякуючы  дзейнасьці ураду БНР была уратаваная нашая нацыя і яе права на незалежнасьць. Абвяшчэньне БНР сталася моцным духоўным штуршком для узнаўленьня Аўтакефальнай Беларускай Метраполіі  з нашым першым у найноўшай гісторыі мітрапалітам   Мелхісадэкам (Паеўскім).

Усё гэта адбылося па волі Божай і дзякуючы малітвам беларускіх хрысьціянау. Таму і сёньня, калі нашая матуля-Беларусь зноў у кайданах трэба маліцца і яднацца вакол бел-чырвона-белага сьцяга Ісуса Хрыста. Будзем выконваць Ягоныя запаветы,  нікога і нічога не баяцца. Бо з намі Бог і мы пераможам.

Віншуем усіх вас з вялікім сьвятам – абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі. Шчасьця вам, здароўя і Божага дабраславеньня!

Рада БАП(Народнай)Ц на Бацькаўшчыне. (З дабраславення архіяпіскапа Юрыя (Рыжага))

Менск. 25 сакавіка 2011 г. ад Нараджэння Хрыстовага