Аляксандар Кульлінковіч на сольным канцэрце гурта ў клюбе «Рэактар» у лістападзе 2011
Аляксандар Кульлінковіч піша ў сваёй калонцы на Naviny.by, што канцэрт менавіта забаронены: «Менавіта гэта слова. Не перанесены, не скасаваны — ён ЗАБАРОНЕНЫ. Кіраўніцтва клуба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арэндатара (Нэйра Дзюбель), альбо страта клуба. Выдатны выбар. На пытанне «а чаму?» было сказана наступнае: група падтрымлівала апазіцыю, і цяпер дзяржава не збіраецца…»
Пасля з'яўлення ў Сеціве «спісу забароненых» выказваліся шматлікія меркаванні, што гэта можа быць чыйсьці піяр альбо адмысловая правакацыя. Занадта дзіўны гэты спіс і ён, маўляў, не адпавядае аніякай логіцы.
Першыя забароны прайшлі ў рэгіёнах. Канцэрт Ляпіса Трубяцкога не адбыўся 13 сакавіка ў Гомелі з-за рашэння МЧС, а ў Берасці днямі без тлумачэнняў быў забаронены канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Тэатры Лялек, які быў запланаваны на 18 сакавіка.
Канцэрт Neuro Dubel мусіў адбыцца ў «Рэактары» 24 сакавіка.
«У свядомасці ўладаў нічога не змянілася. І, наколькі я ведаю, за межамі Мінска забаранялі і працягваюць забараняць. Магчыма, ужо па асабістай ініцыятыве таго ці іншага чыноўніка. Рок не ў гонары ў гэтай краіне, як і свабода слова, а рок — гэта свабода. Я не маю ілюзіяў», — сказаў тады Кульлінковіч.
Гурт Neuro Dubel ужо быў у спісе забароненых ў 2004-2007 гадах. На пачатку снежня мы апыталі ўдзельнікаў таго спісу пра тое, што змянілася ў іх за тры гады адноснай свабоды і ці магчымае вяртанне забароны: «У свядомасці ўладаў нічога не змянілася. І, наколькі я ведаю, за межамі Мінска забаранялі і працягваюць забараняць. Магчыма, ужо па асабістай ініцыятыве таго ці іншага чыноўніка. Рок не ў гонары ў гэтай краіне, як і свабода слова, а рок — гэта свабода. Я не маю ілюзіяў», — сказаў тады Кульлінковіч.