Саюз беларускіх пісьменнікаў распачынае новую грамадска-культурную акцыю па стварэнні фонду беларускай мовы і культуры ў першым і пакуль што адзіным замежным музеі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Музей размяшчаецца ў сярэдняй школе мястэчка Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці Украіны – у той мясцовасці, дзе ваяваў і ледзь не загінуў пісьменнік. Падзеі таго часу леглі ў аснову рамана В. Быкава "Мёртвым не баліць".
Вітаюцца як беларусазнаўчыя мастацкія і гістарычныя выданні, так і кнігі мовазнаўчага характару: слоўнікі, вучэбныя даведнікі і іншыя.
Збор кніжнага фонду для школы ў Вялікай Севярынцы будзе ажыццяўляцца з 1 па 31 сакавіка па адрасе: Мінск, вул. К. Чорнага, 31 п. 906.
Тэлефон для кантакту: 200-80-91.
Сабраны бібліятэчны фонд Саюз беларускіх пісьменнікаў абавязуецца перадаць у школьны музей Васіля Быкава ў Вялікай Севярынцы.
Прэсавая служба СБП