Канчатковае рашэнне па іску радыёстанцыі "Аўтарадыё", калектыў якой не згодны з рашэннем аб ануляваннi права на выкарыстанне радыёчастот, можа быць прынята Вышэйшым гаспадарчым судом Беларусі 9 сакавіка. Такое рашэнне было прынята 24 лютага падчас пасяджэння ВГС па іску "Аўтарадыё".
Суду спатрэбіўся дадатковы час для азнаямлення з дакументамі і для таго, каб заслухаць меркаванні спецыялістаў-лінгвістаў па матэрыялах, што прагучалі па радыё, перадае БелТА. Як раней паведамляў Тэлеграф, дырэктар "Аўтарадыё" Юры Базан падаў іск у Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі, для аспрэчвання рашэння мінінфармацыі пра закрыццё радыёстанцыі, 13 студзеня. Міністэрства інфармацыі закрыла "Аўтарадыё" за экстрэмізм. Радыёстанцыя спыніла сваё вяшчанне ў Беларусі 12 студзеня. Прычынай закрыцця стала трансляцыя ў эфіры "Аўтарадыё" агітацыйных ролікаў кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. У прыватнасці, у роліку Андрэя Саннікава гаварылася, што "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы".