Больш за год назад была зацверджана праграма адраджэння занядбаных сядзібаў з перадачай інвестарам. Міністэрства культуры ініцыявала шэраг маштабных ініцыятыў у гэтым накірунку, аднак мясцовыя ўлады, адказныя за архітэктурныя помнікі, прафануюць ідэю.
Больш за год назад была зацверджана праграма адраджэння занядбаных сядзібаў з перадачай інвестарам. Міністэрства культуры ініцыявала шэраг маштабных ініцыятыў у гэтым накірунку, аднак мясцовыя ўлады, адказныя за архітэктурныя помнікі, прафануюць ідэю. Сядзібны “план”: другі год пайшоўЯк паведамляў TUT.BY, 19 лістапада 2009 года тагачасны намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Патупчык зацвердзіў “План дзеянняў па перадачы сядзібаў, якія не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, суб’ектам агратурызму”. Мэтай дакументу было стымуляваць пошук новых пазабюджэтных крыніц фінансавання гісторыка-культурных помнікаў, сотні з якіх гібеюць па ўсёй краіне.У рэкамендацыйны спіс Мінкульта трапіла 46 архітэктурных помнікаў, якія на бязвыплатнай аснове могуць перадавацца суб’ектам агратурызму для рэстаўрацыі і наступнага абсталявання ў іх гатэляў, рэстаранаў, музеяў і г.д.
Ад запуску праграмы пайшоў ужо другі год, аднак справа па-ранейшаму слаба рухаецца з месца. “Істотных зменаў няма. Працэс ідзе марудна, - кажа кіраўнік сектара ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкультуры Наталля Хвір. - Мясцовыя ўлады па-ранейшаму не жадаюць варушыцца і лічаць, што гэта справа выключна Міністэрства культуры”. Яна прыводзіць ў прыклад сітуацыю вакол занядбанага палаца Чацвярцінскіх 19 стагоддзя ў вёсцы Жалудок пад Шчучыным. Будынак знаходзіцца на балансе РУВП “Конус” (Ліда), які падпарадкуецца НАН Беларусі і не мае сродкаў на яго аднаўленне. Некалькі год назад вяліся размовы аб перадачы яго індывідуальнаму прадпрымальніку, аднак праз бюракратычныя працэдуры справа захлынулася. “Яны ўжо некалькі разоў прапаноўвалі аддаць палац нам. Але мы ж не суб’ект гаспадарання, каб узяць яго. Параілі звярнуцца з маёмаснымі пытаннямі ў Дзяржкамітэт па маёмасці, які таксама задзейнічаны ў рэалізацыі “Плана дзеянняў па перадачы сядзібаў”, - кажа прадстаўнік Мінкультуры.Па-нармальнаму, у падобных сітуацыях павінны падключацца і актыўна дапамагаць мясцовыя органы ўлады, якія мусяць быць зацікаўленыя ў прыходзе ў іх раён, вобласць новага інвестара. Аднак на месцах тых, хто хоча ўкласці грошы ў архітэктурную спадчыну і сутыкаецца з праблемамі, найчасцей пасылаюць зноў жа ў Мінкульт. Маўляў, вы прыдумалі свой “План”, вам яго і рэалізоўваць. Дастаткова згадаць, што паводле “Плана”, абл- і райвыканкамы мусілі змясціць звесткі пра сядзібы на ўласных сайтах да 1 студзеня 2010 года, але інфармацыя ў сеціве пачала з’яўляцца толькі ўвесну. Мінкульт рэкамендаваўДарэчы, напрыканцы кастрычніка 2010-га адбылося паседжанне калегіі Мінкульта, дзе асобным пунктам разглядаўся “План дзеянняў па перадачы сядзібаў”. Па выніках
Сядзібу Бішэўскіх ў п. Лынтупы на Пастаўшчыне расійскі бізнэсовец купіў з аўкцыёну. У сценах маёнтка, на рэстаўрацыю якога неабходна 1,2 млрд рублёў, размесціцца культурна-аздараўленчы комплекс. Фота: Аляксандар Шымбалёў, Radzima.org. |
Паводле афіцыйных даных, у краіне налічваецца амаль 190 сядзібна-паркавых і палацавых комплексаў, траціна з якіх нікім не выкарыстоўваецца. Аднак агульны сядзібны рэестр дагэтуль не створаны, а сапраўдная колькасць былых маёнткаў ідзе на сотні. |
абмеркавання супрацоўнікі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны склалі рэкамендацыі па перадачы сядзіб, якія не выкарыстоўваюцца, суб’ектам агратурузму. На васьмі старонках “рэкамендацый” Мінкульт дэталёва распісвае мясцовым уладам сутнасць”Плану”, а таксама адказвае на магчымыя пытанні што да перадачы аб’ектаў, падрыхтоўкі навукова-праектнай дакументацыі, умоваў і правядзення рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях. “На пачатку гэтага года мы даслалі рэкамендацыі ва ўсе аблвыканкамы”, - паведаміла Хвір.Хібы ў заканадаўстве выправяць?Колькасць сядзібаў, якія знайшлі інвестараў за час існавання “спісу 46-ці”, можна пералічыць па пальцах адной рукі. Прычым большасць з іх набылі гаспадароў рознымі шляхамі, але не дзякуючы новай дзяржаўнай ініцыятыве.Відавочна, што апроч малой актыўнасці раённых і абласных выканкамаў рэалізацыі “Плана” замінае недасканаласць нарматыўна-прававой базы.Па словах кіраўніка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, працэс перадачы занядбаных гістарычных аб’ектаў інвестарам вельмі тармозіць прэзідэнцкі ўказ ад 19 красавіка 2007 г. № 190 "Аб парадку ацэнкі кошту культурных каштоўнасцей". У выніку здараюцца абсурдныя сітуацыі, як з сядзібным домам мастака Альфрэда Ромера на Пастаўшчыне. Балансавы кошт хаціны пры 100-працэнтным зносе складае 140 млн рублёў.Каб выправіць гэтую хібу, Міністэрства культуры падрыхтавала папраўку да ўказу прэзідэнта № 190. Паводле прапановы, ацэнка кошту аб’екта не павінна праводзіцца, калі ён знаходзіцца ў безгаспадарчым стане больш за два гады. Гэта значыць, што занядбаны помнік будзе перадавацца інвестару, які прадставіць бізнэс-план і гарантыі ўзнаўлення гістарычнага аблічча, усяго за 1 базавую велічыню. Рабіцца гэта павінна на падставе указа прэзідэнта ад 27 лютага 2007 г. № 108 “Аб некаторых мерах па ўключэнні ў гаспадарчы зварот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці”. Па словах Наталлі Хвір, прапановы Міністэрства культуры усё яшчэ знаходзяцца на разглядзе ў Саўміне.
Кастусь Лашкевіч, Tut.by