Беларускі ПЭН-цэнтр, часопіс “ПрайдзіСвет” і прысвечаны творчасці Ч. Мілаша сайт, які хутка пачне працу, абвяшчаюць пра пачатак конкурсу на найлепшы пераклад паэмы ŚWIAT Чэслава Мілаша, стагоддзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце.
Да разгляду прымаецца як пераклад паэмы цалкам, так і выбраныя часткі з яе. Пераклады пераможцаў будуць апублікаваныя ў "ПрайдзіСвеце", а таксама ўвойдуць у том выбраных паэтычных твораў Мілаша, што з'явіцца ў друку да стагоддзя паэта. Пераклады прымаюцца на адрас rada@prajdzisvet.org да 1 сакавіка 2011 года.
Тэкст паэмы можна знайсці на сайце "ПрайдзіСвету".