25 сакавіка - шэсце салідарнасці з палітзняволенымі

7 лютага адбылося пасяджэнне ініцыятывы “Беларускі выбар” (Рух “За Свабоду”, Партыя БНФ, Саюз “За мадэрнізацыю”, “Зялёныя” і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу).

Было вырашана падтрымаць прапанову Партыі БНФ і падаць супольную заяўку на правядзенне 25 сакавіка ў Мінску шэсця і мітынга, асноўным лозунгам якіх павінна стаць патрабаванне да ўладаў выпусціць палітзняволеных і спыніць пераслед апанентаў.

Да ўдзелу ў арганізацыі акцыі запрашаюцца ўсе іншыя салідарныя партыі і арганізацыі. Меркаваны маршрут шэсця – ад Акадэміі навук да сквера імя Янкі Купалы. Заяўка будзе пададзена на гэтым тыдні.

pyx.by