"ПАСЕ ўстрывожаная той беспрэцэдэнтнай хваляй гвалту, запалохвання, масавых арыштаў і судовага пераследу палітычных праціўнікаў, праваабаронцаў, журналістаў, студэнтаў і шараговых грамадзянаў, якая пайшла ўслед за абвяшчэннем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў", — гаворыцца ў праекце."Такое гвалтоўнае падаўленне палітычных пратэстаў і мэтанакіраваны жорсткі пераслед ... уяўляе сабой не толькі непрапарцыйны адказ на акцыі ўдзельнікаў пратэсту, але з'яўляецца таксама і прамым ігнараваннем базавых каштоўнасцяў, абароненых Саветам Еўропы"."Асамблея зноў пацвярджае сваё рашэнне прыпыніць усе свае дзеянні, уключаючы кантакты высокага ўзроўню з уладамі Беларусі. Акрамя таго, асамблея заклікае сваё бюро не адмяняць прыпыненне статусу спецыяльнага госця для парламента Беларусі да таго часу, пакуль яе ўладамі не будзе ўведзены мараторый на выкананне смяротнага пакарання, а таксама пакуль не будзе істотнага, адчувальнага прагрэсу, які можна праверыць, у дачыненні да дэмакратычных каштоўнасцяў і прынцыпаў, якія адстойваюцца Саветам Еўропы ", — адзначаецца ў дакуменце.Мартынаў адказаў еўрапейскім крытыкамЗавочным адказам на падрыхтаваную ПАСЕ рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі стаў каментар кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава для ВВС.У праекце рэзалюцыі ПАСЕ, распаўсюджанай сёння, гаворыцца: "Больш за 600 чалавек былі арыштаваныя, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнты, тады як жытло лідэраў апазіцыі, праваабаронцаў і журналістаў, а таксама памяшканні некалькіх няўрадавых арганізацыяў і СМІ сталі аб’ектамі нападаў і ператрусаў... Выкарыстанне жорсткіх захадаў падаўлення, і гэты працэс ідзе больш мэтанакіравана, і ніякіх прыкметаў змякчэння на сённяшні дзень усе яшчэ не выяўляецца"."У інтэрв'ю Бі-бі-сі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў, што затрыманні ўдзельнікаў беспарадкаў у Мінску прайшлі ў поўнай адпаведнасці з міжнародным і еўрапейскім заканадаўствам”, — паведамляе сёння сайт брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане