Шэсце і мітынг на Дзяды ў Мінску

Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў. Запланавана, што мемарыяльныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю, 31 кастрычніка.

Збор удзельнікаў шэсця а 10.30 каля будынка Гадзіннікавага заводу на пр. Ф. Скарыны (“проспект Незавісімості”) непадалёк ад ст. метро “Парк Чалюскінцаў”.

11.00 – пачатак шэсця, якое пройдзе па пр. Ф. Скарыны-вул. К. Каліноўскага-Сядых-Карбышава-Гамарніка-Мірашнічэнкі. 14.00 – пачатак мемарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мемарыялу ў Курапатах.

bielarus.net