Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў Міхася Башуру на 17 з паловай мільёнаў рублёў. Яго абвінавацілі ў падробцы дакумэнтаў з мэтай атрымання крэдыту.
18 кастрычніка пракурор Галіна Корнева запатрабавала 6 месяцаў арышту для Міхася Башуры, актывіста кампаніі «Гавары праўду», якога судзяць за паўторную падробку даведкі аб прыбытках. Паводле пракурора, віна актывіста ў судзе была цалкам даказаная, а тое, што ён не прызнае сябе вінаватым і кажа пра ненаўмысную памылку ў падліках, Галіна Корнева лічыць «спробай пазьбегнуць адказнасьці». «Неверагодна, каб пры заробку ў 87 тысяч рублёў на месяц чалавек пазначыў 686 тысяч і каб гэта была памылка, а не наўмыснае ўвядзеньне ў зман», — мяркуе пракурор.
Любоў Лунёва, "Народная Воля"