У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года колькасць участкаў павялічылася з 41 да 44. Геаграфія краін, дзе беларускія грамадзяне змогуць прагаласаваць на выбарах кіраўніка дзяржавы, вельмі шырокая. Па аднаму выбарчаму ўчастку будзе працаваць у 28 краінах, па два - у Германіі, Кітаі, ЗША і Латвіі, па чатыры - на тэрыторыі Польшчы і Расіі. Прагаласаваць за мяжой змогуць усе грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў на момант прэзідэнцкіх выбараў. Арганізацыя і правядзенне галасавання будзе ўскладзена на кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій і консульстваў, што знаходзяцца за мяжой. Пасля фарміравання ўчасткаў пачалося фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій і вылучэнне прадстаўнікоў для ўключэння ў іх склад. У кожную з участковых камісій могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Аднак для выбарчых камісій за мяжой зроблена выключэнне - у іх складзе можа быць менш за 5 чалавек.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане