Музей Багдановіча абвяшчае конкурс для студэнтаў

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе  новы праект конкурс акравершаў "Зорка  Венера ўзышла над  зямлёю…", прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Ганны Рафаілаўны Какуевай.

Чакаем  мы і

М аладых

А ктыўных

К рэатыўных

С мелых

І ніцыятыўных

М абільных

На  конкурс прымаюцца  літаратурныя творы, напісаныя ў тэхніцы акраверша і дасланыя на адрас музея да 16 студзеня 2011.

Намінацыі: "Лірыка кахання", Натхнёныя Паэтам…"

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне  пераможцаў –

16 лютага 2011 года, у  дзень святой Ганны

ў Літаратурным музеі  Максіма Багдановіча

(г.  Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а)

Адрас: 220029, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, Літаратурны музей М.Багдановіча. Электронныя адрасы: bagdanovich@tut.by, maksimbagdanovich@rambler.ru.

Каардынатар праекта: Юлія Мацук,

прац. тэл. 8-017-334-42-69

Віка Трэнас, budzma.org