1. "Ў" — літара хоць і адметная, аднак прысутнічае ў іншым сучасным алфавіце. У якім?
1. у сербскім 2. у кітайскім 3. у эскімоскім
2. Як вядома, творцы і прадпрымальнікі, натхнёныя літарай "Ў", усяляк выкарыстоўваюць яе назву і вобраз у сваёй творчасці і дзейнасці. Чаго з прыведзенага ніжэй спіса не існуе?
1. беларускага поп-рок-гурта "У нескладовае" 2. помніка ў цэнтры Полацка, прысвечанага і зробленага ў форме літары "Ў" 3. галерэі і кнігарні "Ў" у цэнтры Мінска 4. хакейнага спорт-комплекса "Ў-Арэна" ва Ушачах.
3. Хто і калі ўпершыню ўжыў літару "Ў"?
1. балгарскія манахі Кірыла і Мяфодзій у ІХ стагоддзі, калі ўпарадкоўвалі кірылічны алфавіт
2. друкар Францыск Скарына ў 1517 г., рыхтуючы да выдання "Псалтыр", калі перакладаў кананічныя тэксты са старажытных моваў на беларускую
3. пачынальнікі новай беларускай літаратуры ў сярэдзіне ХІХ ст., калі даследавалі фальклор.
4. украінскія выдаўцы ў ХІХ ст.
4. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у сваім апавяданні "У нас у Серабранцы" піша, як у пачатку 1990-х паштарка, што насіла яму лісты, адмаўляла літары "Ў" у існаванні. Як тая паштарка вымаўляла прозвішча спадара Уладзіміра?
1. Арлой 2. Арлов 3. Арлоу
5. Ці праўда, што пры збоі кадавання кірылічных тэкстаў у вэбе з кадавання KOI8-R на кадаванне UTF-8 толька літара "ў" застаецца не скажонай:
1. напраўду не скажаецца толькі "ў" 2. скажаецца, але не скажаецца "й" 3. скажаецца 4. не скажаецца
6. Ці праўда, што ў кампутарах пад аперацыйнай сістэмаю "Windows 7" клавішы, якія пазначаюць "ў" і апостраф, памяняныя месцамі?
1. так 2. не
7. Вядома, што гук "ў" вельмі нагадвае ангельскі гук з якога пачынаецца, напрыклад, слова "water". Як вы лічыце, які рэкорд па даўжыні карэктнага вымаўлення гэтага гуку быў пастаўлены Томам Емельсанам са штата Аёва і занесены ў "Кнігу рэкордаў Гінэса" летась:
1. 15 секундаў 2. 2 хвіліны і 8 секундаў 3. 14 хвлін 44 сэкунды 4. такога не было
8. Адпаведна з правіламі беларускай арфаграфіі, "ў" ужываецца пасля галосных. А ці скарачаецца "у" да "ў" пасля самога "ў"?
1. так 2. не
Свае адказы да 25 кастрычніка дасылайце на электронную пошту: razam@budzma.org