Сябры, патрэбныя фотаздымкі беларускіх сцен! Для аднаго файнага візуальнага праекту. Якога канкрэтна — пакуль сюрпрыз, але гарантуем, што вельмі цікавага.
Франтальна знятыя сцены, пажадана без вокнаў і дзвярэй. Не вельмі далёка і не вельмі блізка — каб запоўніць сабою ўвесь кадр. Фактура і пашарпанасці вітаюцца. Лепш сцены без вялікіх надпісаў.
Пажадана пазначыць геаграфію сцяны і імя аўтара, якое будзе згаданае сярод стваральнікаў праекту. Чым болей розных фотак з розных мясцін Беларусі — тым лепей.
Будзем ўдзячныя, калі дашлеце на наш адрас з пазнакай “сцяна”: razam @ budzma.org
Каманда “Будзьма разам!”