Беларусь займае 72-е месца ў рэйтынгу візавых абмежаванняў

Кампанія Henley & Partners, якая спецыялізуецца на міжнародным праве ў галіне грамадзянства і іміграцыі, апублікавала Індэкс візавых абмежаванняў (Visa Restriction Index). Гэта міжнародны рэйтынг краін, складзены з улікам таго, наколькі свабодна падданыя той ці іншай дзяржавы могуць перасоўвацца па свеце. У спісе 98 краін Беларусь займае 72-і радок.

Прычым, Беларусь дзеліць 72-ую пазіцыю з Грузіяй. Абедзве краіны маюць індэкс 56 - менавіта столькі ў свеце краін і тэрыторый, якія беларусы і грузіны могуць наведваць без візы, перадае "Турызм і адпачынак".З краін-суседзяў Беларусі самы высокі рэйтынг у Польшчы, якая знаходзіцца на 16-м месцы з індэксам 145, далей ідуць: Літва - 19-е (140), Латвія - 20-е (139), Расія - 49-е (83) і Украіна - 65-е (64).Першае месца ў рэйтынгу займае Вялікабрытанія, грамадзяне якой могуць наведваць без візы 166 краін. На другім месцы апынулася Данія (164), на трэцім - Швецыя (163), на чацвертым - Фінляндыя і Люксембург (абедзве з індэксам 162). ЗША апусціліся на тры пазіцыі ў параўнанні з папярэднімі гадамі і апынуліся на сёмым радку з індэксам 159. Таксама верхнія радкі рэйтынгу займаюць: Францыя, Італія, Германія і Нідэрланды (па 161), Бельгія, Японія і Іспанія (па 160), Ірландыя і Нарвегія (159), Аўстрыя і Партугалія (158), Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя (157 ), а таксама Швейцарыя (156).На іншым канцы рэйтынгу размясціліся Судан (30), Ірак (27) і Афганістан (26).

telegraf.by