У свет выйшла кнiга Андрэя Лянкевiча «Паганства»

У першыя днi кастрычнiка ў свет выйшла кнiга Андрэя Лянкевiча "Паганства".

У свет выйшла кнiга Андрэя Лянкевiча «Паганства»

Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. Хрысьціянства ж уплывала на цывілізацыю толькі апошнія дзьве тысячы гадоў.Паганства прысутнічае ў жыцьці сучаснага грамадзтва: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка.Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць у Беларусі. Большасьць традыцыяў зьнікае альбо ўжо зьнікла ў 60—70-я гады мінулага стагодзьдзя. У некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.У свет выйшла кнiга Андрэя Лянкевiча «Паганства»

У свет выйшла кнiга Андрэя Лянкевiча «Паганства»

У свет выйшла кнiга Андрэя Лянкевiча «Паганства»

«Дзякуй уісм, хто верыў, хто дапамагаў.Дзякуй бабулям, што захавалі традыцыі.Дзякуй усім, хто працаваў над кнігай - Сяргею Шабохіну, Ірыне Мазюк, Святлане Палішчук, Раману Маладзяшыну, Сяргею Кандраценка, Юле Качанавай, выдаўніцтву Fundacja Villa Sokrates.Асабістая падзяка Нямецкаму Фонду Маршала, што зрабіў кнігу магчымай.Першая прэзентацыя адбудзецца праз 4 дні ў Вене, 13-га кастрычніка ў Мiнску, праз месяц- Берлін і Вільнюс.Андрэй Лянкевiч».

Прэзентацыя: 13 кастрычнiка, 19.00Месца: Інстытут імя Гётэ, г. Мінск, вул. Веры Харужай, 25/3

znyata.com