Дзіцячы альбом, частка першая

Пабачыў свет аўдыёдыск "Дзіцячы альбом, частка першая", запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі,  Таццянай і Адасём Матафонавымі.

На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень, пераважную большасць якіх аўтары знайшлі ў фальклорных зборніках серыі "БНТ". Многія з гэтых песень сучасныя слухачы пачуюць у аўдыёварыянце ўпершыню.

fota-perad

1. Сонейка

2. Баран

3. Дзядок  рыбачку злавiў

4. Цяцерка

5. Кую-кую ножку

6. Ай, куры-куры

7. Гэй ты, воўчанька

8. Ладу-ладу-ладкi

9. Кукарэку, певунок

10. Рыцар-верабейка

11. Каза/Таўкачыкi

12. Ту-лю-лю

13. Ехаў  мазур да млына

14. Верабей варыў пiва

15. Чыкi-чыкi, сарока

16. Ой  ты, дзядзька Майсею

17. Рамане

18. Iшоў  казёл мастом

19. Чыжык

20. Кавалю-Марцiну

21. Паненачка

22. Тын-тын

23. Сыч  i сава

24. Рыба з ракам

25. Гладыш  малака

26. Кура-шчабятура

27. Баю-баю

"Дзіцячы альбом" ахоплівае сабой тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.

Адной з задач  альбому была спроба "звесці разам, пад адным дахам" дзве народныя традыцыі: вясковую, якая грунтуецца на такіх інструментах, як дуда, скрыпка, гармонік, і гарадскую, што бярэ пачатак ад шасціструннай гітары.

Другой задачай  было: не змяніўшы аніводнай ноты ў народных матывах, стварыць такія аранжыроўкі, каб архаічныя традыцыйныя песні весела і жыва прагучалі ў рэаліях ХХІ стагодздзя.

Дыск можна  набыць у грамадзкіх распаўсюднікаў і аўтараў.

Другую частку "Дзіцячага альбому" аўтары плануюць выдаць пад Каляды.

* * *

Аўтары запрашаюць на першую прэзентацыю дыска на сядзібу  ТБМ (Румянцава, 13) у пятніцу,  25 верасьня 2010 г., а 17:00. Уваход вольны. Мяркуюцца: гарбата; пытанні, якія можна задаць маладым выканаўцам; парады, якія можна пачуць ад дарослых па справе творчай супрацы з дзецьмі.

* * *

Аўтары выражаюць падзякі арганізатарам кампаніі "Будзьма беларусамі!" за падтрымку, абмеркаванне і магчымасць апрабацыі часткі твораў на канцэртах ў рамках правядзення кампаніі.

Зміцер Сідаровіч, budzma.org