На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень, пераважную большасць якіх аўтары знайшлі ў фальклорных зборніках серыі "БНТ". Многія з гэтых песень сучасныя слухачы пачуюць у аўдыёварыянце ўпершыню.
1. Сонейка
2. Баран
3. Дзядок рыбачку злавiў
4. Цяцерка
5. Кую-кую ножку
6. Ай, куры-куры
7. Гэй ты, воўчанька
8. Ладу-ладу-ладкi
9. Кукарэку, певунок
10. Рыцар-верабейка
11. Каза/Таўкачыкi
12. Ту-лю-лю
13. Ехаў мазур да млына
14. Верабей варыў пiва
15. Чыкi-чыкi, сарока
16. Ой ты, дзядзька Майсею
17. Рамане
18. Iшоў казёл мастом
19. Чыжык
20. Кавалю-Марцiну
21. Паненачка
22. Тын-тын
23. Сыч i сава
24. Рыба з ракам
25. Гладыш малака
26. Кура-шчабятура
27. Баю-баю
"Дзіцячы альбом" ахоплівае сабой тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.
Адной з задач альбому была спроба "звесці разам, пад адным дахам" дзве народныя традыцыі: вясковую, якая грунтуецца на такіх інструментах, як дуда, скрыпка, гармонік, і гарадскую, што бярэ пачатак ад шасціструннай гітары.
Другой задачай было: не змяніўшы аніводнай ноты ў народных матывах, стварыць такія аранжыроўкі, каб архаічныя традыцыйныя песні весела і жыва прагучалі ў рэаліях ХХІ стагодздзя.
Дыск можна набыць у грамадзкіх распаўсюднікаў і аўтараў.
Другую частку "Дзіцячага альбому" аўтары плануюць выдаць пад Каляды.
* * *
Аўтары запрашаюць на першую прэзентацыю дыска на сядзібу ТБМ (Румянцава, 13) у пятніцу, 25 верасьня 2010 г., а 17:00. Уваход вольны. Мяркуюцца: гарбата; пытанні, якія можна задаць маладым выканаўцам; парады, якія можна пачуць ад дарослых па справе творчай супрацы з дзецьмі.
* * *
Аўтары выражаюць падзякі арганізатарам кампаніі "Будзьма беларусамі!" за падтрымку, абмеркаванне і магчымасць апрабацыі часткі твораў на канцэртах ў рамках правядзення кампаніі.
Зміцер Сідаровіч, budzma.org