Беларускія школы пераходзяць на новую сістэму навучання замежным мовам

Беларускія школы пераходзяць на новую сістэму навучання замежным мовам, паведаміў учора на прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад настаўнікамі замежнай мовы стаіць задача ў першую чаргу прывіць навучэнцам навыкі іншамоўнай гутаркі. На ўроках замежнай мовы ва ўсіх школах, гімназіях, ліцэях класы цяпер пераважна падзелены на тры групы - ад 6 да 9 чалавек у кожнай. З 2013 года ў школах будзе ўведзены абавязковы вусны экзамен па замежнай мове. "Вядома ж, уплыў на якасць выкладання мовы аказвае арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне і падрыхтоўка выкладчыкаў", - адзначыў Казімір Фарыно. Паводле яго слоў, усе пенсіянеры, якія запрашаюцца для выкладання замежных моў у школах, абавязаны прайсці курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Большасць беларускіх школьнікаў вывучаюць адну замежную мову - англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую або кітайскую. Гімназісты маюць магчымасць вывучыць яшчэ адну мову на факультатыўных занятках. Прадстаўнікі нацыянальных меншасцей могуць дадаткова вывучаць мову сваёй нацыі. У агульнаадукацыйных установах з 3-га па 11-ы клас замежная мова вывучаецца ў аб'ёме трох вучэбных гадзін у тыдзень, у гімназіях - у аб'ёме 5 вучэбных гадзін з 5-га па 9-ы клас, у 10-11-м класах філалагічнага напрамку - 5 вучэбных гадзін, у 10-11-м класах іншых напрамкаў - 4 вучэбных гадзін.

"БЕЛТА"