Выйшаў другі нумар часопіса “Верасень”

Выйшаў з друку другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Выйшаў з друку другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

У раздзеле “Паэзія” ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова – Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка.

У раздзеле “Проза” можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч.

Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пісьменніцы Тані Малярчук, артыкулы Наталлі Пыско, Міхася Скоблы, Вітаўта Мартыненкі і інш.

Фота: danilchyk.livejournal.com

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”