Нацыянальная тэатральная прэмія будзе заснавана ў Беларусі. Прапанову аб яе стварэнні падтрымаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 10 жніўня з дакладам міністра культуры Паўла Латушку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
На думку Паўла Латушкі, заснаванне такой прэміі створыць дадатковыя магчымасці для стымулявання развіцця тэатральнага мастацтва ў рэспубліцы. Прэзідэнт праінфармаваны таксама аб перспектывах далейшага развіцця сферы эстрады і кінамастацтва Беларусі. У бліжэйшы час плануецца правесці нараду на ўзроўні кіраўніка дзяржавы з удзелам прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, дзеячаў культуры, кінамастацтва і дэталёва прааналізаваць стан і перспектывы развіцця кінамастацтва ў Беларусі.
Таццяна Паляжай, "БЕЛТА"