Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў ініцыятыву аб стварэнні пры ўрадзе Грамадскага савета па развіццю культуры і мастацтва. Гэта пытанне абмяркоўвалася 10 жніўня ў час даклада кіраўніку дзяржавы міністра культуры Паўла Латушкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.
Чакаецца, што ў склад грамадскага савета ўвойдуць як усім вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі, так і прадстаўнікі таленавітай моладзі. Прэзідэнт падтрымаў таксама прапанову Міністэрства культуры аб стварэнні сістэмы нацыянальных прэферэнцый для развіцця айчыннай культуры і мастацтва. Прапануецца стварыць больш ільготныя нормы падаткаабкладання ў беларускім заканадаўстве, якія далі б магчымасць прыцягваць больш пазабюджэтных сродкаў для развіцця сферы культуры і мастацтва.
Таццяна Паляжай, "БЕЛТА"