У межах феcтывалю ДАХ-ХI і кампаніі "Будзьма" адбудзецца правядзенне мастацкага і літаратурнага (а магчыма, і музычнага, тэатралізаванага) пленэра на працягу трох дзён: 1–3 жніўня 2010.Умовы ўдзелу- Запрашаюцца ўсе ахвотныя, што жадаюць узяць удзел у стварэнні арт-мерапрыемстваў "Прысвячэнне Язэпу Драздовічу", якія будуць адбывацца ў Беларусі і за яе межамі ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў . Усе мерапрыемствы вымагаюць пэўных творчых ахвяраванняў з боку удзельнікаў, як гэта на працягу свайго жыцця неаднойчы рабіў мастак, даследчык беларушчыны і касмічнага сусвету Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1888–1954).- Удзельнікі прыходзяць на арт-літ-пленэр "Прысвячэнне Язэпу Драздовічу" са сваімі мастацкімі матэрыяламі (аркуш ці палатно альбо любы арт-аб’ект, падрыхтаваная часткова скульптура ці іншая форма для творчага працэсу, разам са сваімі фарбамі, пэндзлямі і г.д).Расклад працы пленэру1 жніўня ўдзельнікі пленэру з 9–10 гадзін збіраюцца каля ўваходу ў Палац мастацтваў, дзе адбываецца іх рэгістрацыя, паведамляецца пра месца правядзення пленэру і вызначаюцца дакладныя ўмовы яго правядзення на працягу 1–3 жніўня. Падчас пленэру ўдзельнікі даведаюцца пра незвычайнае жыццё і спадчыну мастака, пісьменніка, навукоўца, аматара астраноміі, першага беларускага мастака-касміста Язэпа Драздовіча. Ёсць некалькі цікавых падказак для удзельнікаў пленэру: 1) правесці апытанне знаёмых і незнаёмых людзей у вашым горадзе, на вёсцы з адным пытаннем: "Што вы ведаецце пра Я. Драздовіча? 2) назавіце працы Я. Драздовіча, якія зрабілі на вас самае незвычайнае ўражанне і чаму; 3) стварыце сваю творчую працу пад уражаннем самай хвалюючай для вас карціны, апавядання Я. Драздовіча.2 жніўня яшчэ можна зарэгістравацца (нават па тэлефоне з куратарам) і працягнуць творчую працу ў вызначаным месцы. Збор творчых прац удзельнікаў пленэру працягнецца да 20 гадзін 2 жніўня ў Палацы мастацтваў. Усе працы перадаюцца аргкамітэту фестывалю "ДАХ", які рыхтуе іх для выставы,3 жніўня (увечары) адбудзецца выстава творчых прац удзельнікаў арт-літ-пленэру "Прысвячэнне Язэпу Драздовічу". Адбудзецца падвядзенне вынікаў пленэру і ўрачыстая ўзнагарода пераможцаў, як і дэманстрацыя дакументальнага фільма "Летуценні Я. Драздовіча" разам з лекцыяй Ю. Малаша "Я.Драздовіч — волат беларускага адраджэння".Падчас сустрэчы ўдзельнікі літаратурнага пленэру чытаюць свае творы. Адбываецца ўзнагарода ўдзельнікаў пленэру. Пасля лекцыі і прагляду фільма адбываецца вольная дыскусія з удзелам вядомых навукоўцаў, мастацтвазнаўцаў, пісьменнікаў і ўсіх, хто прыйдзе на гэтае мерапрыемтсва.Для ўсіх удзельнікаў арт-літ-пленэру "Прысвячэнне Я. Драздовічу" пажадана паглядзець альбом "Язэп Драздовіч" і часопіс "Дзеяслоў" за 2009 г. №2 (39) з публікацыяй Ю. Малаша "На пакрасу жыцця". Слова пра беларускага "небазнаўца" Я. Драздовіча" (сайт часопіса ёсць у інтэрнэце).Арганізатары "ДАХУ-ХІ" — Алесь Родзін, Зміцер Юркевіч.Куратар пленэру — Юрась Малаш (тэл. (029) 18-13-008).
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане