“Вечар з Дзеясловам” у галерэі “Ў”

Першая сустрэча праекту "Вечар з Дзеясловам" адбудзецца 22 ліпеня 2010 г. У межах сустрэчы чакаецца прэзентацыя 45-га і 46-га нумароў часопісу з удзелам аўтараў: Леанід Дайнэка, Уладзімір Някляеў, Вольга Гапеева, Сяргей Прылуцкі, сябры рэдакцыі, а таксама – усе неабыякавыя да сучаснага літпрацэсу.Месца ДЗЕяння:Галерэя “Ў” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37А).Пачатак а 19-й.Уваход вольны.Імпрэза ладзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”Мадэратар сустрэчы – Анатоль Івашчанка.Кантакт: +375297782982; a_thomas@tut.byДЗЕйнічайце!

viershnick.livejournal.com