Зэльвенскі райвыканкам лічыць немэтазгодным з’яўленне ў горадзе вуліцы імя Ларысы Геніюш

Такі адказ з подпісам намесніка кіраўніка выканкама па ідэалогіі атрымаў на сваю пісьмовую прапанову сябра Партыі БНФ Яўген Скрабутан.
-Я накіраваў лісты ў міністэрства культуры і палату прадстаўнікоў з прапановай надаць вуліцы Савецкай у Зэльве імя Ларысы Геніюш – вядома, што славутая паэтка жыла тут даволі працяглы час. З’яўленне вуліцы, названай у яе гонар, было б добрым падарункам для зэльвенцаў, прымеркаваным да 100-х угодак з Дня народзінаў Ларысы Антонаўны.

Адпаведны ліст быў накіраваны таксама да Мітрапаліта Філарэта, дзе адзначалася, міжіншым, што Зэльвенская Свята-Траецкая царква знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар дзяржавы, якая лічыла рэлігію варожым інстытутам – на вуліцы Савецкай. Так, адказу ад Філарэта актывіст не атрымаў, а міністэрства культуры ды дэпутаты парламенту перакіравалі зварот ў Ззэльвенскі райвыканкам і Гарадзенскі абласны выканкам адпаведна.-Калі б немэтазгоднасць перайменавання вуліцы заключалася, напрыклад, у адсутнасці фінансавых сродкаў на гэтую мэту, яшчэ можна было б зразумець. Але афіцыйную пазіцыю ўладаў, што нібыта для бальшыні жыхароў слова “Савецкая” надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, я расцэньваю здзеклівай абразай не толькі прыхільнікаў творчасці Ларысы Геніюш, але і своеасаблівым “танцам на касцях” мільёнаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ды агідным пляўком у бок усяго хрысціянскага свету, - каментуе сітуацыю Яўген Скрабутан.На сённяні дзень у Зэльве распачаты збор подпісаў сярод жыхароў вуліцы Савецкай за наданне ёй імя Ларысы Геніюш.

dzida.org