Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі пачнецца не пазней за 6 лістапада 2010 года. Аб гэтым паведаміла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выступаючы перад удзельнікамі сходу клуба маладых дэпутатаў "Выбар маладых", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паколькі выбары Прэзідэнта павінны адбыцца да 6 лютага ўключна, выбарчая кампанія пачнецца не пазней за 6 лістапада", - сказала Лідзія Ярмошына. Яна нагадала, што ў гэтым годзе ўступілі ў сілу змяненні ў Выбарчы кодэкс Беларусі, і маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары пройдуць па змененых правілах. У прыватнасці, пасяджэнні выканаўчых камітэтаў, на якіх будуць фарміравацца выбарчыя камісіі, павінны праходзіць адкрыта, з удзелам прадстаўнікоў тых, хто прэтэндуе на ўдзел у дзейнасці выбаркамаў. Ёсць нямала выпадкаў, калі выканкамы праводзяць гэту працэдуру ў вузкім коле, аднак у гэтай выбарчай кампаніі такога быць не павінна. Лідзія Ярмошына адзначыла, што кожны кандыдат у Прэзідэнты павінен сабраць больш за 100 тыс. подпісаў у сваю падтрымку. "Для таго каб гэта зрабіць, патрэбны магутныя ініцыятыўныя групы колькасцю больш за 100 чалавек", - сказала старшыня ЦВК.