Конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову

У межах Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by разам з брэндынгавай кампаніяй A.I.D.A Pioneer  абвяшчаюць конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову.

У межах Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by разам з брэндынгавай кампаніяй A.I.D.A Pioneer абвяшчаюць конкурс на найлепшы пераклад слоганаў замежных брэндаў на беларускую мову.

Удзел у конкурсе можа ўзяць кожны ахвотны, як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку, так і маладыя крэатыўныя людзі. Ніякіх абмежаванняў не існуе. Што менавіта трэба зрабіць?

1. Перакласці на беларускую мову слоганы міжнародных кампаній, што прапанавалі арганізатары конкурсу. 2. Даслаць свой варыянт на паштовую скрыню info@adnak.by разам з кантактнай інфармацыяй. 3. Перамагчы і атрымаць каштоўныя прызы ад арганізатараў конкурсу.

Пераможца конкурсу атрымае квартальную падпіску на вядомы часопіс "Рекламные идеи".

У межах конкурсу арганізатары прапануюць наступны спіс слоганаў міжнародных брэндаў:

Слоган                                                                  Брэнд Get More out of Now Dell                             Computer The make-up of make-up artists                   Max Factor Crowdstopper Durex                                   Condoms Grace…. space… pace                                Jaguar The Passionate Pursuit of Perfection             Lexus

Свае пераклады дасылайце на паштовую скрыню info@adnak.by да 23 чэрвеня.

Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787 альбо па адрасе info@adnak.by.

adnak.by