Тыматы Снайдэр правёў 45 хвілінную лекцыю “Паходжанне народаў Усходняй Еўропы” (Польша, Беларусь, Украіна, Летува) і адказаў на шматлікія пытанні.
Пасля лекцыі кандыдат гістарычных навук, беларускі гісторык Генадзь Сагановіч зрабіў прэзентацыю свет беларускага перакладу кнігі Тыматы Снайдэра “РЭКАНСТРУКЦЫЯ НАЦЫЯЎ: ПОЛЬШЧА, УКРАІНА, ЛІТВА, БЕЛАРУСЬ 1569-
“Кніга паказвае шлях, які вядзе да фарміравання сучаснай нацыянальнасці. Яе пачаткі – гэта ўзнікненне ў XVI ст. найбуйнейшай краіны тагачаснай Еўропы – Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, у якой народам была шляхта: каталіцкая, праваслаўная і пратэстанцкая. Аб’яднаныя справай сумесных палітычных правоў, шляхцічы – як польскага, так і літоўскага ці ўсходнеславянскага паходжання – акрэслівалі сябе, па лаціне альбо па польску, як грамадзяне Рэчы Паспалітай” (з Прадмовы да выдання).
Генадзь Сагановіч звярнуў увагу на тое, што каштоўнасць падзеі ў тым, што гэта першая надрукаваная грунтоўная праца па гісторыі Беларусі з далёкага замежжа. Спадар Сагановіч выказаў падзяку за дапамогу ў рэалізацыі ідэі пераклада Венцлаву Раманоўскаму і Польскаму Інстытуту.
Таксама на сустрэчы прысутнічаў беларускі гісторык Захар Шыбека. Спадар Шыбека адзначыў, што спадчына ВКЛ неадрыўна звязана з сучаснай беларускай культурай, яшчэ раз падкрэсліў недапушчальнасць мітаў у гісторыі цалкам і суседняй Літвы ў прыватнасці.
Кнігу Тыматы Снайдэра ўжо можна набыць у крамах горада Мінска. Кошт каля 20.000 рублёў.