Мастакі аднавілі легендарную Грунвальдскую харугву

Мастак Мікола Купава і навуковец, геральдыст Анатоль Цітоў ажыццявілі рэканструкцыю харугвы, пад якой беларускія войскі дасягнулі вялікай перамогі пад Грундвальдам у 1410 годзе.

Аб гэтым TUT.BY паведамілі ў Рэспубліканскім грамадскім аргкамітэце па святкаванню 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (Дубровенскай) Перамогі.

Цэнтрам кампазіцыі вайсковых беларускіх харугваў заўсёды была "Пагоня". Харугвы мелі незначныя адрозненні ў дэталях альбо афарбоўцы. Тканіна харугвы колеру кармін (шоўк). У цэнтры харугвы выява герба "Пагоня". Конь і вершнік белага колеру (срэбнага). Крыж на шчыце конніка - залаты. Збруя і шчыт рыцара светла-блакітнага колеру з цёплым адценнем. Памер харугвы - 110х160 сантыметраў. Гэта класічная вайсковая харугва з 1410 года і выкарыстоўвалася палкамі ВКЛ."Пад гэтымі рэканструяванымі харугвамі дэлегацыі з Беларусі будуць прымаць удзел у паездцы на Грунвальдскае поле 15-18 ліпеня 2010 года", - паведаміў намеснік старшыні аргкамітэта па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі Мікола Купава.Грунвальдская бітва адбылася ў час Вялікай вайны (1409-11) 15 ліпеня 1410 году паблізу ад вёсак Грунвальд і Таненберг (Усходняя Прусія, сучасная Польшча). Злучанае войска Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ўшчэнт разбіла Тэўтонскі ордэн, паклаўшы канец германскай экспансіі на ўсход.

Tut.by