Навукоўцы ўпэўненыя, што гэта дата безумоўна павінна быць адзначана на належным узроўні. - Што тычыцца гэтага года, калі летась бы заглыбіліся ў савецкі перыяд нашага жыцця - у 70-я - 80-я гады, то праграма гэтага года дастаткова разнапланавая: мы, безумоўна, як Нацыянальны гістарычны музей, не маглі абысці, пакінуць без увагі другую па значнасці юбілейную дату гэтага года - 600 годдзе Грунвальдскай бітвы. Менавіта на "Ноч музееў" мы адкрываем супольна з Беларускім саюзам мастакоў выставу, прасвечаную Грунвальдскай бітве. Мастакі ўжо 2 дні падвозяць работы. Выстава стане пралогам усёй ночы музеяў. Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргей Вечар гаворыць, што іх музей бярэ ўдзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" ад самага пачатку яе правядзення ў Беларусі.
Ён таксама дадаў, што сёлета святочныя мерапрыемствы з удзелам айчынных музыкантаў "Ночы музеяў" будуць праходзіць не толькі ў памяшканні музея, але і на ўнутрымузейнай пляцоўцы на адкрытым паветры.