За заслугі ва ўмацаванні культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, вялікі асабісты ўклад у захаванне традыцый беларускай культуры медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар Новасібірскага цэнтра беларускай культуры Ніна Кабанава, старшыня савета рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Сяргей Кандыбовіч, старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў.
Гэтай узнагароды яны ўдастоены ў адпаведнасці з Указам нумар 195 Прэзідэнта Беларусі.