Лявон Вольскі сольны альбом “Белая яблыня грому” на вершы беларускіх класікаў прэзентаваў ў Тэатры імя Янкі Купалы 23 сакавіка. Мэта праекту — вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.
На дыску 12 песень, напісаных на вершы розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.
Пры ўдзеле кампаніі “Будзьма беларусамі!”.