У Віцебску ствараецца Фонд Марка Шагала

У Віцебску ствараецца Фонд Марка Шагала. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.

У стварэнні фонду прымуць удзел Віцебскі гарвыканкам і Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын. Галоўнай яго мэтай стане ўвекавечванне памяці геніяльнага мастака на яго радзіме - у Віцебску. Гаворка ідзе ў першую чаргу аб аднаўленні квартала Марка Шагала на Пакроўскай вуліцы, дзе захаваўся дом мастака. Старшыня аблвыканкама таксама паведаміў, што ўлады вядуць перамовы з нашчадкамі Марка Шагала аб магчымасці экспанавання ў Віцебску сапраўдных работ майстра. Пакуль у горадзе, дзе было створана 15 палотнаў, не бачылі ні аднаго арыгінала.

“БЕЛТА”