Новая кніга Барыса Пятровіча

“Плошча”… Такую недвухсэнсоўную назву вядомы беларускі празаік Барыс Пятровіч даў сваёй новай кнізе. Для сучасніка-беларуса слова “плошча” стала сінонімам пэўнай жыццёвай пазіцыі, стойкасьці, непрыняцьця фальшы і няпраўды.

І хаця падзеям вясны 2006 года, на фоне якіх і разгортваецца гісторыя аднаго каханьня, споўнілася чатыры гады, актуальнасьць кнігі толькі абвастраецца.

Аўтар запрашае на шчырую размову аматараў літаратуры, а таксама тых, хто цікавіцца падзеямі, якія паволі становяцца набыткам гісторыі. Прэзентацыя новай аповесці Барыса Пятровіча “Плошча” адбудзецца ў пятніцу, 19 сакавіка ў 17 гадзін. Месца правядзеньня: Управа БНФ (вул. Варвашэні, 8)

retshyz.livejournal.com