Галоўны рэдактар часопіса "Полымя" М.Мятліцкі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі, у адпаведнасці з якім 11 чалавек удастоены медаля "За працоўныя заслугі" і 5 чалавек - медаля Францыска Скарыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - электразваршчык ручной зваркі Мінскага вытворчага ўчастка нумар 1 ЗАТ "Белспецэнерга" Сяргей Пятроўскі, медалём Францыска Скарыны - артыст цырка вышэйшай катэгорыі Беларускага дзяржаўнага цырка Сяргей Бандарчук, галоўны рэдактар часопіса "Полымя" і рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва" Мікалай Мятліцкі.

"БЕЛТА"