На тэлеканале "Лад" дзяцей будуць вучыць беларускаму алфавіту

Для самых маленькіх тэлеканал "ЛАД" рыхтуе новы праект - "Азбука", паведаміла прэ-служба Белтэлерадыёкампаніі. "Азбука" дапаможа дзецям вывучыць беларускі алфавіт. Кожны выпуск - гэта замалёўка, якая раскажа пра пэўную літару.

За аснову ўзяты прынцып традыцыйнай азбукі: каб малым было лягчэй запомніць літару, у праграме будзе распавядацца пра жывёл, расліны, прадметы, якія з гэтай літары пачынаюцца. Інтэрактыўнае навучанне дапаможа дзецям лепш асвоіць новы матэрыял і пашырыць свой далягляд.

Галоўны дырэктар галоўный дырэкцыі тэлеканала "ЛАД" Сяргей Кухто адзначыў: "Я рады, што гэты міні-праект нарэшце набыў жыццё. Рады не толькі таму, што гэта дзіцячы праект, а для дзяцей зараз выпускаецца не так многа добрых навучальных праграм. Рады яшчэ і таму, што гэты праект будзе вучыць маленькіх беларусаў беларускай мове. Гэтае першае веданне, якое дапаможа ім быць беларусамі".

 

Мікалай Рублінскі, "МЫ"