Лепшыя беларускія дыскі 2009 года

Завадатары праекта Experty.by бачаць адной са сваіх мэтаў дапамагчы слухачу зарыентавацца ў шматлікасці музычных навінак. За гэты год эксперты сайта праслухалі ўсе музычныя дыскі, якія былі выдадзеныя афіцыйна і прадаюцца ў беларускіх дыскарнях.
Вынік і парада ад музычных крытыкаў – яўна трэба набыць альбомы гуртоў The Toobes, "Глюкі" і Port Mone. З усёй плоймы беларускіх поп-выканаўцаў эксперты раяць зусім не Афанасьеву з Дарафеевай, а праект Atlantica. Новы альбом гурта "Ляпіс Трубяцкой" – "Культпросвет" неяк згубіўся ў экспертных рэйтынгах.
Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
У намінацыі "Поп-альбом" лепшым прызнаны "Taboo" праекта Atlantica. У новай намінацыі "Лепшы беларускамоўны альбом" перамог гурт "Глюкі" з альбомам "Глюкі". Прыз тут уручаўся ўпершыню, дагэтуль існавала намінацыя "Лепшы фолк-альбом", але высветлілася, што летась дыскі з беларускім фолкам проста перавяліся.
Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
Безумоўным героям прэміі Experty.by стаў дыск гурта The Toobes "Hello", які ўзяў першае месца ў намінацыях "Лепшы дэбютны альбом", "Лепшы рок-альбом", "Лепшы альбом года", а таксама прыз вялікага журы.
Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
Лепшыя беларускія дыскі 2009 года
Пераможцы ў асноўных намінацыях вызначаліся на падставе адзнакаў чатырох экспертаў – Змітра Безкаравайнага, Алега Клімава, Змітра Падбярэзскага ды Сяргея Будкіна. У вызначэнні акром іх узялі ўдзел і пазаштатныя эксперты, а таксама вядучыя крытыкі суседніх краінаў, сярод якіх быў вядомы расійскі журналіст Арцемій Троіцкі.
Сяргей Нятрэба, udf.by