У Беларусі ўручылі прэміі "лютым палітыкам"

У Беларусі не знайшлося ні аднаго "лютага палітыка", але смяяцца ўсё роўна ёсць над кім і чым. У Мінску адбылася першая цырымонія раздачы сімвалічных антыпрэмій “Лютая палітыка”.

Ініцыятары і ідэйны натхняльнік прэміі - віртуальнае журы ў складзе палітолагаў і журналістаў, якія вядуць блогі ў LiveJournal.com. Зянон Пазьняк атрымаў да "васковага Дыягена" яшчэ і ручную пілу. Вядучыя мерапрыемства выдзелілі цэлых 12 намінацый, якія адлюстроўваюць самыя адыёзныя праявы айчыннай палітыкі-паралітыкі. У намінацыі “Еўраразетка”» большасцю членаў журы пераможцам прызнаны быў аргкамітэт Кангрэсу Еўрапейскага выбару, які адбыўся 20 чэрвеня. Восковой Дыяген за “рэтрансляцыю еўраэнтузіясцкага накіравання ў беларускай палітыцы” быў прысуджаны Мікалаю Статкевічу. У намінацыі “За вынас мозгу з дапамогай палітычнага аналізу”, на думку членаў журы, не знайшлося роўных экс-старшыні БНФ Лявону Баршчэўскаму. Палітык ажыццявіў “бліскучы” параўнальны аналіз праграмных палажэнняў АДС і БНБ, абвінаваціўшы родную партыю ў калабарацыянізме. Васковы Дыяген ў якасці ўзнагароды ў намінацыі “Запільнасьць” дастаўся лідэру КХП-БНФ Зянону Пазьняку, які вывеў на чыстую ваду парачку “дзяўчат-конторшчыц” з праўлення ГА “Бацькаўшчына”, якія з сваю чаргу элегантна пастроілі выдатных дзеячаў нацыянальнага адраджэння. Нязменны лідэр КХП-БНФ за праяўленую пільнасць заслужыў і ручную пілу.

Тэкст цалкам чытайце тут.

"Белорусскій партізан"