Творы Івана Буніна па-беларуску

У сталічным выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга выбраных твораў класіка рускай літаратуры Івана Буніна ў перакладзе на беларускую мову.

Іван Бунін. Выбранае

У сталічным выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга выбраных твораў класіка рускай літаратуры Івана Буніна ў перакладзе на беларускую мову.

Пераклад з рускай мовы і укладанне зрабіў прафесар Андрэй Каляда. У кнігу ўвайшлі пераклады на беларускую мову 75 апавяданняў Івана Бунінна, 3-х аповесцей, рамана “Жыццё Арсеньева”, а таксама “Аўтабіяграфічная нататка”, “З інтэрв’ю”, “Прамова на юбілеі газеты “”Русские ведомости”, “Як я пішу”, “Нобелеўскія дні”, “З запісаў”.

Кніга ўжо з’явілася ў продажы. Набыць яе можна ў “Кнігарні “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75, тэл./факс: 2920067);
у кнігарні “Акадэмкніга”(пр. Незалежнасці, 72, тэл.: 2920052);
на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13, тэл.: 2848511);
на ўправе БНФ (вул. Варвашэні, 8, тэл.: 2133008, 2845012).

Інфармацыйны цэнтр "МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"