Хто хоча ахвяраваць на ўнікальнае выданьне?

Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданьне — факсыміле “Ладзьдзі Роспачы” Ўладзімера Караткевіча.

Кніга фармату А4 будзе ўключаць у сябе: поўную факсымільную копію рукапісу “Ладзьдзі Роспачы” Уладзімера Караткевіча, друкаваны тэкст навэлы, прадмову Рыгора Барадуліна (гэты твор Караткевіч прысьвяціў менавіта Барадуліну і падарыў Дзядзьку Рыгору арыгінал рукапісу), тэксталягічны аналіз Анатоля Вераб’я, унікальныя здымкі Уладзіміра Караткевіча і Рыгора Барадуліна (друкуюцца ўпершыню).

Выданьне ўнікальнае з усіх бакоў. Па-першае, арыгінал “Ладзьдзі” зьмяшчае ўсяго 23 старонкі, а почырк Караткевіча настолькі разборлівы і ўборысты, што твор можна без праблем прачытаць проста з рукапісу. Па-другое, у рукапісе можна дакладна прасачыць і прааналізаваць працу Караткевіча са словам: падбор сынонімаў, перастаноўка словаў месцамі, выкрэсьліваньне цэлых абзацаў… У друкаваным тэксьце будуць дзеля зручнасьці пазначаныя ўсе моманты, дзе Уладзімер Караткевіч рабіў праўкі. І кожны з вас зможа адкрыць для сябе Караткевіча наноў, зазірнуць на пісьменьніцкую “кухню”.

Калегі! Калі хто мае жаданьне і магчымасьць ахвяраваць на будучае выданьне, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі. 1. Вы ахвяруеце пэўную суму грошай — і пасьля выхаду кнігі атрымліваеце адпаведную колькасьць асобнікаў (сума дзеліцца на сабекошт асобніка). (ФАКТЫЧНА — ВЫ ВЫКУПЛЯЕЦЕ ЧАСТКУ НАКЛАДУ ПЕРАДПЛАТАЙ)

2. Вы ахвяруеце грошы — і атрымліваеце ў падарунак сымбалічны асобнік (-кі) з аўтографамі стваральнікаў кнігі. А вашыя грошы ідуць на паніжэньне сабекошту выданьня. (ФАКТЫЧНА — ВЫ РОБІЦЕ ДОБРУЮ СПРАВУ, А КНІГІ АТРЫМЛІВАЕЦЕ ЯК БОНУС)

Дапусьцім, на 100 асобнікаў трэба 1 мільён рублёў. Пры гэтым сабекошт асобніка складзе 10 тысяч. Вы ахвяравалі 100 тысяч — гэта дазволіць зьнізіць сабекошт на тысячу (1.000.000-100.000=900.000/100=9000)– і зрабіць выданьне больш дасяжным.

У любым разе, усе мецэнаты (па іхным жаданьні) будуць згаданыя ў кнізе.

Ахвотным ахвяраваць можна пісаць на мэйл labadzenka@gmail.com, стукацца ў аську 431580025 ці скайп labadzenka

www.labadzenka.by