Прадстаўнікі ЕС падтрымліваюць прапанову аб зніжэнні кошту віз для беларусаў

Прапанова Беларусі адносна змяненняў умоў уязнога рэжыму была ў вельмі актыўнай форме падтрымана міністрамі замежных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і іншых дзяржаў.

Адзначалася, што неабходна як мінімум удвая знізіць кошт віз для беларусаў, а таксама спрасціць і паскорыць працэдуры іх выдачы. Аб гэтым у эфіры Першага канала паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Пытанне аб кошце шэнгенскіх віз для беларусаў узнімалася 8 снежня на нарадзе міністраў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" ў Бруселі. "Дыскрымінацыя грамадзян Беларусі адносна ўязнога рэжыму ў Еўрасаюз не можа разглядацца як прымальная з'ява ўвогуле, а тым больш, у рамках Усходняга партнёрства", - заўважыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. Праўда, каб дабіцца зніжэння кошту віз, трэба прайсці некалькі этапаў. "Спачатку неабходна, каб Еўракамісія падрыхтавала для сябе мандат на перагаворы па спрашчэнню візавага рэжыму з Беларуссю, пасля чаго ён павінен быць прадстаўлены ў Савет Еўрапейскага саюза, дзе яго, як мяркуецца, павінны адобрыць. У далейшым пачнуцца перагаворы, і толькі калі яны завершацца, будзе атрыманы нейкі вынік", - растлумачыў Сяргей Мартынаў. У час нарады беларускі бок таксама прапанаваў хутчэй перайсці да стадыі работы над прадметнымі праектамі. "Для гэтага нашы еўрапейскія калегі павінны завяршыць работу над працэдурамі рэгламенту іх разгляду", - дадаў міністр. У цэлым, паводле яго слоў, сустрэча была значна больш канкрэтная і прадметная, чым чакалася.

БЕЛТА