Журналіст Глеб Лабадзенка схадзіў у госці да кампазітара Ігара Лучанка і пачуў твор, які мог стаць нацыянальным гімнам.
- Нядаўна мне давялося быць у гасьцях у Ігара Лучанка. хто б там што ні казаў, Лучанок — геніяльны кампазытар. сярод астатняга, ён паказаў мне варыянты Гімна Беларусі (ён быў у камісіі па вызначэньні гімна. забудзем на хвіліну пра тое, што яны выбралі), - піша ў сваім блогу Лабадзенка. - Тэкст напісаў Леанід Дранько-Майсюк, музыку ён, Лучанок. скажу шчыра, калі Лучанок зайграў гімн, я інстынктыўна падняўся… чорт, ну мог жа ў нас быць нармалёвы гімн!..
Слухаць тут
Першапачаткова тэкст быў крыху іншы. І Грунвальд там быў, і намёк на бел-чырвона-белы сьцяг… але калі справа дайшла да гімнавай камісіі, улада ўжо была іншая, усе гэтыя прыбамбасы былі ёй як чырвоная ануча быку, таму тэкст быў падрэдагаваны ў адпаведнасьці з рэаліямі.
Барыс ЖАЎТКОЎ, “МЫ”