У Беларускай гімназіі Браслава адбылася творчая сустрэча даўгаўпілскага літаратара Станіслава Валодзькі з вучнямі і настаўнікамі гэтай навучальнай установы.
Дзеці чыталі на памяць яго вершы, а выхаванцы Музычнай школы выконвалі песні на яго словы, адрасаваныя дзецям. У сустрэчы прынялі ўдзел і браслаўскія спевакі Ванда Сіротка, Валянціна Кука і Леанід Лаўрыновіч, якія выканалі некалькі лірычных песень на вершы С. Валодзькі. Музыку да песень напісаў кампазітар з Браслава Альберта Белусь. А ў заключэнне сустрэчы гучалі паэтычныя творы ў аўтарскім выкананні. Дырэктарам гімназіі Наталляй Дзмітрук было выказана пажаданне, каб такія сустрэчы праходзілі тут і ў будучым.
Пад час свайго знаходжання ў Браславе Станіслаў Валодзька сустрэўся са старшынём Браслаўскага райвыканкама Пятром Гішкелюком,. Падчас сустрэчы вялася размова аб магчымасцях больш цеснага культурнага супрацоўніцтва творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса і Браслава.