Што такое беларускасць сёння? Адказ на сайце Беларускага аўдыёвізуальнага архіву

Разнастайныя аўдыё, відэа і фота матэр’ялы па гісторыі і культуры Беларусі збіраюцца ў адным месцы – на сайце Беларускага аўдыёвізуальнага архіву. Гэты праект створаны і расце ”дзякуючы энтузіястам і аўтарам, хросным і бацькам, рэалізатарам і архівістам.

Разнастайныя аўдыё, відэа і фота матэр’ялы па гісторыі і культуры Беларусі збіраюцца ў адным месцы – на сайце Беларускага аўдыёвізуальнага архіву. Гэты праект створаны і расце ”дзякуючы энтузіястам і аўтарам, хросным і бацькам, рэалізатарам і архівістам. Гэты праект створаны і расце ”дзякуючы энтузіястам і аўтарам, хросным і бацькам, рэалізатарам і архівістам. Ён разнастайны, як сама беларуская культура з яе гістарычнымі і грамадскімі традыцыямі, сутыкненнямі і альянсамі памежных культураў, з уплывамі вялікіх імперыяў, з яе жывой рэакцыяй на сучаснасць і актуальныя акцэнты” – паведамляецца на сайце.

Праект існуе не так даўно (са студзеня 2008 года), аднак  ужо цяпер там можна знайсці шмат цікавых матэр’ялаў. Для зручнасці пошуку збор БАА ўпарадкаваны паводле раздзелаў: ФІЛЬМ, АЎДЫЁ, ФОТАМАСТАЦТВА, ІНШАЕ. Да таго ж, ўсе матэр’ялы падзелены па гадах іх стварэння ад 1970 да 2009. Можна шукаць па назвах ці ключавых словах. На дадзены момант найбольш напоўнены раздзел ФІЛЬМ. Тут можна знайсці працы такіх вядомых рэжысёраў, як Алег Дашкевіч, Валеры Жыгалка, Уладзімір Халіп, Юры Хашчавацкі, Андрэй Кудзіненка, Уладзімір Колас, Віктар Шавялевіч ды іншыя.

Сваю першасную задачу стваральнікі сайту бачылі ў зборы спадчыны канца 80-х- пачатку 90-х. “Гэта часы вяртання да беларускай мовы, вяртання культуры да старых каранёў. Нам было вельмі важна замацаваць менавіта гэты час, ягоны вялікі след”.

Паводле стваральнікаў сайту, першы і найважнейшы крытэр далучэння да збораў Беларускага аўдыёвізуальнага архіву – беларускасць і неаддзельнае  пытанне: што такое беларускасць сёння?

Хаця пакуль што некаторыя старонкі сайту знаходзяцца ў распрацоўцы, і далёка не ўсе матэрыялы сабраны, але ёсць надзея, што праект будзе актыўна развівацца і з часам ператворыцца ў сапраўдную аўдыёвізуальную энцыклапедыю гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”