Вакцына ад грыпу A/H1N1 паступіць у Беларусь адразу пасля таго, як будзе выраблена ў Расіі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Рашэнне, на якой аснове — платнай ці бясплатнай— наша краіна атрымае вакцыну, будзе прынята пазней, пасля таго як вакцына будзе гатова.
"Як толькі яна паступіць, вырашым, для якіх катэгорый грамадзян яна будзе патрэбна", — сказаў Васіль Жарко.