У бліжэйшыя месяцы можа адбыцца падпісанне дамовы аб спрошчаным парадку перасячэння беларуска-польскай мяжы

Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін спадзяецца на хуткае падпісанне дакумента аб спрошчаным парадку перасячэння беларуска-польскай мяжы жыхарамі памежных тэрыторый. Пра гэта ён паведаміў журналістам сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Дыпламат адзначыў, што цяпер ідзе праца над дакументам. "Мы чакаем, што ўжо ў бліжэйшыя месяцы можа адбыцца падпісанне дагавора. З моманту ўзгаднення яго тэкста мы хутка можам прыйсці непасрэдна да падпісання", - сказаў ён. Генрык Літвін дадаў, што цяпер "мяч на баку Беларусі" і складанасці з працэдурай узгаднення ёсць з беларускага боку.

"БЕЛТА"