Кніга ўспамінаў беларусаў Амерыкі

У мінскім выдавецтве Віктара Хурсіка пабачыла свет кніга журналісткі і грамадскага дзеяча Святланы Белай пад назвай “Да роднага ганку”. Кніга складаецца з інтэрвью з беларускімі эмігрантамі ў ЗША, якія аўтар запісала з 1990 па 1994 гады.

На старонках кнігі сваімі думкамі і ўспамінамі дзеляцца Антон Шукелойць, Вітаў Тумаш, Яня Каханоўская, Юлія Андрусішына ды іншыя дзеячы беларускага замежжа. Героі кнігі – людзі, для якіх, як слушна заўважае аўтар, “Бацькаўшчына – не проста зямля бацькоў , а найперш спадчына пакаленняў, іх духоўны набытак, які павінен быць перададзенны нашчадкам”.

Частка гутарак, змешчаных у кнізе, ужо публікаваліся ў скароце ў часопісе “Полацак”, большасць жа матэрыялаў друкуецца ўпершыню.

У кнізе змешчана болш за 40 фотаздымкаў з сямейных архіваў Антона Шукелойця, Міколы Шчорса,  Будзькаў, Каханоўскіх, Галякоў.

----------------------------------------------

Да роднага ганку: З журн. натат.пач. 90-х. Гутаркі з віленскімі беларусамі Амерыкі / С. Белая. Мн.: Выд. В. Хурсік, 2009. – 224 с.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”