Дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе назначана парламентам на асенняй сесіі 2010 года

Дакладная дата будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе назначана Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на асенняй парламенцкай сесіі ў 2010 годзе. Аб гэтым паведаміла ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што 8 красавіка 2011 года завяршаецца тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта. Па закону выбары павінны прайсці не пазней чым за два месяцы да завяршэння гэтага тэрміну. Таму вызначаны апошні тэрмін іх правядзення - не пазней за 7 лютага 2011 года. Лідзія Ярмошына дадала, што раней за гэту дату праводзіць выбары закон не забараняе. "Пачатак лютага - гэта добры перыяд для правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Усе нашы выбаршчыкі на месцах, няма міграцыі, менш праблем з арганізацыяй галасавання за мяжой", - сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. Згодна з заканадаўствам Палата прадстаўнікоў назначае прэзідэнцкія выбары не пазней як за пяць месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Рашэнне аб назначэнні выбараў Прэзідэнта і аб забеспячэнні арганізацыйных мерапрыемстваў па іх падрыхтоўцы і правядзенню прымаецца Палатай прадстаўнікоў і афармляецца адпаведнай пастановай.

БЕЛТА