Пабачыў свет раман Вольгі Іпатавай "Знак вялікага магістра"

Вольга Іпатава Выйшаў з друку раман знакамітай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай “Знак Вялікага магістра”. Гэтая кніга распявядае пра знакавыя падзеі у гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Віаўта.

Раман ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які прысвечаны Грунвальдскай бітве 1410 года).

У часы Вітаўта наша краіна дасягнула найвышэйшага росквіту як ў галіне развіцця культуры, так і на міжнароднай арэне. Першы твор, прысвечаны асобе Вітаўта Вялікага, гэта раман Уладзіміра Случанскага “Драбы”, але, як справядліва адзначае Вольга Іпатава ў прадмове да кнігі, “постаць Вітаўта патрабуе не аднаго твору, таму што яго жыццё і яго эпоха ў гісторыі беларускай дзяржавы маюць велізарнае значэнне. Дастаткова ўспомніць хаця б той факт, ўто менавіта Вітаўт у 1416 годзе ўтварыў праваслаўную мітраполію ў ВКЛ з цэнтрам у Навагародку і пры ім пачаўся працэс цэнтралізацыі Вялікага Княства Літоўскага – нашай дзяржавы”.

У аснове прыгодніцкага сюжэта рамана “Знак Вялікага магістра” – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

---------------------------------------------

Знак вялікага магістра: раман / Вольга Іпатава. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 269 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 4)

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”