Пакахай мяне, калі ласка...

Пакахай мяне, калі ласка...У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня Пісьменніка” выйшла кніга пад назвай “Пакахай мяне, калі ласка…”. Гэта зборнік сучаснай беларускай жаночай прозы, большасць аўтарак якога, як заяўлена ў анатацыі да кнігі, нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія пакуль не маюць сваёй першай кнігі.

У кнізе чытач зможа пазнаёміцца з творамі Наталкі Бабінай, Вольгі Бабковай, Наталкі Харытанюк,Югасі Каляды, Аксаны Спрынчан, Ганны Кандрацюк, Дар’і Ліс, Міраславы Навіш ды іншых сучасных беларускіх пісьменніц. Большасць твораў зборніка цягам апошніх гадоў друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў”. У канцы кнігі змешчаны кароткія звесткі пра аўтарак.

Сама назва зборніка “Пакахай мяне, калі ласка…”шмат у чым гаворыць за сябе: гэтая кніга поўная шчырых, пранікнёных, эмацыйных споведаў, якія дапамогуць лепей зразумець загадкавую жаночую душу.

---------------------------------------------

Пакахай мяне, калі ласка... : зборнік сучаснай жаночай беларускай прозы. - Мінск: Кнігазбор, 2009. - 366 с. - (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў  “Кнігарня пісьменніка”; вып. 3.)

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”